Прэзідэнт Літвы палохала Дональда Трампа беларускай АЭС

Прэзідэнт Літвы палохала Дональда Трампа беларускай АЭС

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ палохала Дональда Трампа беларускай АЭС. Яна сустрэлася з прэзідэнтам ЗША ў Варшаве. 6 ліпеня ў польскай сталіцы прайшла сустрэча кіраўнікоў краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Як інфармуе Delfi, Грыбаўскайтэ распавяла Трампу і іншым кіраўнікам краін, што расіяне будуюць у Беларусі “небяспечную АЭС”. У выпадку аварыі на ёй пацерпяць 16 сталіц Еўропы. Таксама прэзідэнт Літвы сказала, што Расія можа выкарыстаць беларускую АЭС як “зброю неканвенцыйнага шантажу”. Ці была нейкая рэакцыя прэзідэнта ЗША на яе словы, невядома.

Таксама Даля Грыбаўскайтэ згадала пра вайсковыя вучэнні “Захад-2017”, якія ў верасні пройдуць у нашай краіне. Яна адзначыла выключную ролю Злучаных Штатаў для бяспекі ў Еўропе. Паводле слоў прэзідэнта Літвы, амерыканскія войскі на еўрапейскай зямлі — гэта “найлепшы сродак стрымлівання… пагрозы з боку Расіі”. У сваю чаргу Літва гатовая павялічыць колькасць сваіх вайскоўцаў у місіі NATO у Афганістане і ў місіі ААН у Малі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі