Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда звярнуўся да "беларускіх братоў"

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда звярнуўся да "беларускіх братоў"

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда звярнуўся да "беларускіх братоў". 9 снежня яго моцная прамова прагучала на саміце дэмакратыі, які ініцыяваў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Польскі прэзідэнт удзельнічаў у ім у анлайн-фармаце разам з лідаркай беларускага дэмакратычнага руху Святланай Ціханоўскай.

"Я заклікаю да салідарнасці з Беларуссю, — гаварыў Дуда. — Сёння гэта адна з найважнейшых задач дэмакратычнага свету".

Прэзідэнт Польшчы заявіў "беларускім братам", што яго краіна "застанецца натхняльнікам дэмакратыі". "Я лічу, што мая народжаная ў 1995-м дачка, якая ні секунды не жыла пры дыктатуры, і яе беларуская аднагодка, якая ніколі не бачыла свабодных выбараў, — гэта дзве роўныя паміж сабой асобы з роўнымі правамі, — працягваў Анджэй Дуда. — Як Прэзідэнт Польскай Рэспублікі я дэкларую, што да беларусак і беларусаў, 180 тысяч якіх знайшлі працу або прытулак у Польшчы, мы будзем ставіцца як да братоў і як да жаданых гасцей".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі