Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўжо ў Вільні

Уладзімір Зяленскі / BNS
Уладзімір Зяленскі / BNS

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўжо ў Вільні. Ён возьме ўдзел у саміце NATO, які адкрыўся ў аўторак у сталіцы Літвы.

Як паведамляе Delfi, верагодна, Зяленскі прыляцеў на самалёце польскіх Ваенна-паветраных сіл Boeing 737-86X з Жэшува, дзе знаходзіцца база NATO. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, украінскі прэзідэнт прыехаў у Польшчу па чыгунцы. 

Еўрарадыё паведамляла, што прыезд Зяленскага ў Вільню чакаецца ўжо ў аўторак.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг анансаваў пазітыўныя навіны для Украіны. Аднак Уладзімір Зяленскі па дарозе на саміт напісаў, што "няма гатоўнасці запрасіць Украіну ў NATO". І ён гэтым расчараваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі