Пры ДТЗ у цэнтры Мінска аўто захрасла між ліхтаром і плотам

Пры ДТЗ у цэнтры Мінска аўто захрасла між ліхтаром і плотам

ДТЗ на вуліцы Багдановіча ў цэнтры Мінска ўскладніла рух у напрамку вуліцы Няміга, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Здарэнне адбылося каля 8:00 раніцы 22 лістапада. 23-гадовы кіроўца на "Мерсэдэсе" ехаў па вуліцы Багдановіча з боку вуліцы Кісялёва. На скрыжаванні з вуліцай Камуністычнай ён сутыкнуўся з "Таётай", за рулём якой быў 29-гадовы мужчына. "Таёта" рухалася з боку вуліцы Чычэрына. У выніку ДТЗ траўмы атрымалі пасажыр "Таёты" і пасажыр "Мерсэдэса".

На фота з месца аварыі бачна, што адно аўто захрасла паміж ліхтаром і плотам. 

Абодва кіроўцы заяўляюць, што ехалі на зялёны сігнал святлафора. 

Праверкай інцыдэнту займаецца АДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска. Аўтаінспекцыя шукае відавочцаў ДТЗ і просіць усіх, хто мае якую-небудзь інфармацыю, паведаміць яе па тэлефоне 8 (029) 131-53-07.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі