Пры галасаванні камісія налічыла выбарцаў у 14 разоў больш, чым назіральнікі

Пры галасаванні камісія налічыла выбарцаў у 14 разоў больш, чым назіральнікі

13 лютага ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на мясцовых выбарах. І ў гэты ж дзень кампанія “Права выбару-2018” пачала назіранне за галасаваннем на 154 выбарчых участках.

Па словах назіральнікаў, самымі распаўсюджанымі парушэннямі было неналежнае захаванне скрыні для галасавання падчас абедзенага перапынку. Напрыклад, у Старавіленскай акрузе №41 у Мінску на ўчастках №28 і №34 рамяшканне, дзе захоўвалася скрыня для галасавання, не апячатвалася. На Мінскай гарадской Карбышаўскай акрузе №50 (участак №30) падчас абедзеннага перапынку міліцыянт Макараў пашкодзіў пломбу апячатанага памяшкання са скрынямі і ўвайшоў усярэдзіну. Свае дзеянні ён патлумачыў службовай неабходнасцю праверыць, ці надзейна захоўваюцца скрыні для галасавання.

Таксама назіральнікі фіксавалі завышэнне яўкі выбарцаў у першы дзень галасавання. Найбольшае разыходжанне яны зафіксавані ў Мінску на ўчастку №27 Карбышаўскай выбарчай акругі №50. Па звестках назіральнікаў, на ўчастку прагаласавалі толькі дзевяць чалавек, але ў пратаколе камісіі было зафіксавана 123 чалавекі — розніца амаль у 14 разоў! 

На ўчастку №28 гэтай жа акругі назіральнікі пабачылі толькі 17 ахвочых прагаласаваць, а паводле афіцыйнай інфармацыі — 58. Розніца больш як у тры разы.

Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, у першы дзень прагаласавала 4,44% выбарцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі