Пры рэканструкцыі Старога моста ў Гродне знайшлі двухсоткілаграмовую бомбу

Пра гэтае здарэнне паведамілі будаўнікі, што займаліся прысыпкай апораў моста. Авіябомбу часоў Другой сусветнай вайны выпадкова прывезлі з аднаго з гродзенскіх кар’ераў, а знайшлі, калі хлопцы рыдлёўкамі пачалі раскідваць пясок. Адразу былі выкліканы сапёры і праз гадзіну гэтую небяспечную знаходку ўзарвалі за горадам.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі