Пры выбуху катла ў школьнай кацельні загінуў чалавек (фота)

Зранку 15 лютага ратавальнікі атрымалі паведамленне аб разрыве катла ў кацельні сярэдняй школы ў вёсцы Акцябр Лагойскага раёна. Пры выбуху смяротныя траўмы атрымаў 24-гадовы жыхар вёскі. З кацельні яго вынеслі вяскоўцы яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў.

Паведамляецца, што будынак кацельні, пастаўлены ў 1993 годзе, пры выбуху не пацярпеў. Як мяркуецца, праца кацельні будзе адноўлена зранку 16 лютага.

Меркаванай прычынай разрыву катла называюць адсутнасць цыркуляцыі вады ў сістэме.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі