“Прымус да вайны”: ці здолее Пуцін “нахіліць” Лукашэнку ў бок вайны — эфір
Сяргей Бульба
Размовы пра тое, як Пуцін дамагаецца ад Лукашэнкі ўзаемнасці ў выглядзе адпраўкі на вайну ва Украіну беларускага войска, але той ад такіх дамаганняў “крамлёўскага старца” ўпарта адбіваецца, ужо мала каму цікавыя. Колькі б міністр абароны Хрэнін ды іншыя муравейкі ў пагонах ні надзімалі гераічна шчокі, баяздольнасць іх войска пад вялікім пытаннем. Вось толькі не выключаны варыянт, што такой адсутнасці цікавасці да тэмы "прымусу да вайны" ў Маскве з Мінскам і чакалі…
Чаму зноў вярнуліся ў інфапрастору размовы пра спробы Пуціна прымусіць Лукашэнку адправіць войскі ва Украіну? Ці варта верыць інфармацыі пра падрыхтоўку новага ўварвання ва Украіну з тэрыторыі Беларусі? Ці мажліва такое, каб Расія шукала паратунку ад Украіны ў ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадскі актывіст, былы сузаснавальнік “Белага легіёна” Сяргей Бульба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.