Прыпыненая праца дражджавога заводу, які забрудзіў раку Ашмянку
Прыродаахоўная інспекцыя прыпыніла працу дражджавога прадпрыемства, якое забрудзіла адкідамі раку Ашмянку. Акрамя гэтага, інфармуе "Інтэрфакс", начальнік Смаргоньскай міжрайінспекцыі аштрафаваў Ашмянскае ЖКГ за забруджванне ракі на 300 базавых велічыняў (10,5 млн руб.). Дырэктара ЖКГ аштрафавалі на 10 базавых велічыняў (350 тыс.руб.).
Нагадаем, што выкід у ноч з 22 на 23 траўня неачышчаных сцёкавых водаў з камунальнай сістэмы Ашмянаў (Гродзенская вобласць) прывёў да згубы ўсяго жывога на 20-кіламетровым участку ракі Ашмянкі.
Па словах спецыялістаў, нароўні з плоткай, акунём і чырвонапёркай загінулі і занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі рыбы — стронга і харыўс.