Прышчэпленыя ад каранавіруса ўкраінцы атрымаюць грашовыя выплаты

Праграма стартуе з 19 снежня / Ілюстрацыйнае фота РІА Навіны​
Праграма стартуе з 19 снежня / Ілюстрацыйнае фота РІА Навіны​

Вакцынаваныя грамадзяне Украіны змогуць атрымаць па 1 тысячы грыўняў (каля 94 беларускіх рублёў у эквіваленце) за тое, што зрабілі прышчэпку, паведамляе "Громадське". Адпаведны законапраект прыняла Вярхоўная Рада ў першым чытанні ў чацвер.

Такім чынам улады краіны маюць намер падтрымаць грамадзян краіны падчас каранціну і стымуляваць іх да вакцынацыі. Грошы за прышчэпку не будуць выдавацца наяўнымі — грамадзянам выдадуць ваўчар або сертыфікат. Атрыманыя сродкі можна будзе выдаткоўваць толькі на канкрэтныя тавары і паслугі, спіс якіх будзе апублікаваны. Мяркуецца, што праграма стартуе з 19 снежня.

Як паведамляла Еўрарадыё, аднаразовыя выплаты ў памеры 100 еўра атрымаюць літоўскія пенсіянеры, якія зрабілі прышчэпку ад каранавіруса. Праект разлічаны да сакавіка 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі