Прысуд па справе "Экамедсэрвіса" агучаць не раней за пачатак лютага
Матэрыялаў сабрана аж 15 тамоў.
"Справа дастаткова складаная і аб'ёмная, — цытуе словы неназванай крыніцы "Интерфакс-Запад". — ...Разлічваць на тое, што судовы працэс закончыцца хутка, не даводзіцца".
Яшчэ некалькі дзён у судзе працягнецца допыт сведкаў. Пасля гэтага пачнецца вывучэнне матэрыялаў справы, а пазней і спрэчкі бакоў.
Нагадаем, што разгляд крымінальнай справы па факце смерці 25-гадовай Юліі Кубаравай пачаўся ў Кастрычніцкім судзе Мінска 9 студзеня. Дзяўчына памерла вясной 2013 года пасля правядзення пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медцэнтры "Экамедсэрвіс". Пад судом апынуліся гендырэктар цэнтра "Экамедсэрвіс" Галіна Валжанкіна, галоўны інжынер Уладзімір Ліхута і лекар-анестэзіёлаг Аляксандр Шураў.
Фота — ria.ru