Прысуды, санкцыі, Ярмошына і… Свабодны тэатр — абмяркуем з Халезіным
Блогеру Эдуарду Пальчысу прысудзілі 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Пасля 18 гадоў Сяргею Ціханоўскаму такому прысуду не здзівіліся ні беларусы, ні сам Пальчыс — гэта відаць па яго паводзінах падчас абвяшчэння прысуду. Усё гэта адбываецца на фоне заяў з боку еўрапейскіх палітыкаў пра, што новы пакет санкцый гатовы да ўхвалення.
Чым не дагадзіў рэжыму блогер Пальчыс і хто насамрэч “распальвае варожасць” у краіне? Ці атрымаецца ў Захаду “зашыць дзіркі” ў санкцыях? Што сёння адбываецца са Свабодным тэатрам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.