Прыватная лабараторыя Synevo спыняе рабіць ПЦР-тэсты на COVID-19

Медыкі ў лабараторыі / архіўнае фота Еўрарадыё
Медыкі ў лабараторыі / архіўнае фота Еўрарадыё

З 16 лістапада прыватная лабараторыя Synevo спыняе рабіць ПЦР-тэсты на COVID-19.

З сярэдзіны кастрычніка ПЦР-тэсты на каранавірус можна было прайсці ў сямі лабараторыях Synevo. Перад лабараторыямі стаялі чэргі. Аднак "па тэхнічных прычынах" з панядзелка, 16 лістапада, дадзеная паслуга прадастаўляцца не будзе. Прыпыненне нібыта часовае, але, калі адновяцца выпрабаванні, невядома.

5 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў некаторых лабараторыях цана даследавання на COVID-19 дасягае "да 300 рублёў за адзін тэст", і людзі бягуць у гэтыя лабараторыі, чым "ствараюць псіхоз ў грамадстве". Ён даручыў да 9 лістапада разабрацца з гэтым.

ПЦР-тэст у "Сінэва" каштаваў блізу 60 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі