Цыклон "Крыстафер": на 24 траўня аб'явілі "аранжавы" ўзровень небяспекі

Чакаецца моцны парывісты  вецер. Бачнасць на дарогах пагоршыцца да 1-2 кіламетраў.


Што датычыцца тэмпературы паветра па краіне, яна будзе кантрасная. Удзень тэмпературны рэжым будзе вагацца ад 15-16 градусаў вышэй за нуль на захадзе да 25-27 са знакам плюс на ўсходзе. Спецыялісты гавораць, што такое надвор'е даволі небяспечнае, таму што непрадказальнае, інфармуе Першы тэлеканал.

Адзначым, што "аранжавы" ўзровень небяспекі прысвойваецца ў тым выпадку, калі "павышаная тэмпература і метэаўмовы могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе насельніцтва, якое ўваходзіць у групу рызыкі". Гаворка найперш пра сталых людзей, якія маюць хранічныя захворванні.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі