Прызначаны дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага, які дагэтуль выконваў абавязкі дырэктара салезіянскай супольнасці ў Мінску і вікарыя парафіі Св. Яна Хрысціцеля. Пра гэта паведамляе Апостальская Нунцыятура ў Беларусі.  

Пасвячэнне новапрызначанага біскупа адбудзецца 27 чэрвеня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, інфармуе сайт catholic.by.

Адзначым, што Аляксандр Яшэўскі нарадзіўся ў 1974 годзе ў Смаргоні. Ён вучыўся ў Лодзі і Рыме. Валодае беларускай, рускай, польскай i iтальянскай мовамі. Больш падрабязна пра Яшэўскага гл. тут.

Фота: catholic.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі