Прызначаны выканаўца абавязкаў старшыні праўлення Беларусбанка
Прызначаны выканаўца абавязкаў старшыні праўлення Беларусбанка. Ім стаў Аляксандр Паліўка, намеснік старшыні праўлення гэтага банка. Такое рашэнне прыняў Назіральны савет ААТ "АСБ Беларусбанк".
Як інфармавала Еўрарадыё, 19 снежня Сяргей Пісарык быў вызвалены ад пасады старшыні праўлення "па пагадненню бакоў". Прычыны звальнення невядомыя. Вядома, што восенню з Пісарыкам працягнулі кантракт на пяць гадоў.
Прэс-служба Беларусбанка адзначае, што "змена ў кіраўніцтве не паўплывае на дзейнасць банка і выкананне ім усіх планаў і абавязацельстваў".
Фота: БЕЛТА