Псіхолаг: Праз напад на людзей юнак хацеў, каб усе даведаліся, як ён пакутуе

Псіхолаг: Праз напад на людзей юнак хацеў, каб усе даведаліся, як ён пакутуе

Што можна сказаць пра хлопца, які ўвечары 8 кастрычніка заходзіць у мінскі гандлёвы цэнтр "Еўропа" з бензапілой у руках і сякерай у чахле ад гітары і пачынае нападаць на людзей? Псіхолаг, псіхааналітык і кандыдат псіхалагічных навук Міхаіл Пакроў бачыць у юнаку істэроіднага псіхапата, які хацеў, каб людзі зразумелі, як яму кепска.

Некаторыя цытаты з размовы:

Тут мы бачым псіхапаталагічнае развіццё асобы. Калі ў чалавека адсутнічае крытычнасць да сваіх паводзінаў і мыслення, да паводзінаў тых, хто навокал. Свой унутраны свет ён уяўляе як вонкавы, то бок, блытае іх і мае стасункі са знешнім светам, як з унутраным.

 

Нянавісць да людзей можа быць матывам злачынства. Іншая справа, што агрэсія ёсць у любым чалавеку.

 

Нехта можа падавіць сваю агрэсію, і тыя спробы суіцыду гэтага хлопца, пра якія згадваецца, гэта была спроба накіраваць агрэсію супраць сябе. Ён гэта не змог зрабіць па нейкіх прычынах, таму цяпер вырашыў накіраваць яе вонкі.

 

Хутчэй за ўсё, ён начытаўся шмат пра тэракты, пра тое, колькі часу прысвячаецца гэтым людзям у тэлеэфірах і ў СМІ. І карціна пра тое, як ён стане вядомы ўсім, і што тады ўсе даведаюцца, як яму кепска, як ён пакутаваў, што яго не зразумелі — гэта пазіцыя тырана, які наносіць урон іншым, з іншага боку, гэта пазіцыя ахвяры. То бок, ён сябе лічыў усё ж ахвярай.

 

Ён задумаў быць знішчаным ці схопленым. Калі б у яго была думка нанесці як мага больш урону, то ён бы гэта зрабіў. Але ён змог толькі ўвайсці, сутыкнуцца з трыма чалавекамі, і на гэтым увесь патэнцыял, агрэсія скончыліся. У яго нават не хапіла сіл збегчы. Яму трэба было заставацца ахвярай далей.

 

Хлопец, гледзячы па ўсім, знаходзіўся ў стане нервовага зрыву. Але тое, што ён планава рыхтаваўся да гэтых дзеянняў, кажа пра хранічную псіхапаталогію.

 

Псіхічна хворы чалавек не можа сабе забяспечыць умовы жыцця, яму патрэбны дагляд. З гэтага пункту гледжання, гэты хлопец не праходзіць, як хворы. Але нармальны чалавек так сябе паводзіць не будзе. Улічваючы касцюм і маскі, у якіх ён з'явіўся ў цэнтры, гэта істэроідны псіхапат.

 

Калі ў чалавека ёсць агрэсія, то яна "скідваецца" у камп'ютарных гульнях. Гэта такі станоўчы эфект ад розных "стралялак-забівалак" і цацак: там можна разрадзіць сваю агрэсію, пазабіваць, каго хочаш, і нічога табе за гэта не будзе. Бо ў яго гэта не было праяўлена, ён не мог нідзе гэта выліць, гэта накапілася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі