Пуцеправод паміж Маскоўскай і Чкалава ў Мінску плануюць цалкам закрыць

Капрамонт на пуцеправодзе паміж вуліцамі Чкалава і Маскоўская / minsknews.by

Капрамонт на пуцеправодзе паміж вуліцамі Чкалава і Маскоўская / minsknews.by

Пуцеправод паміж вуліцамі Маскоўскай і Чкалава ў Мінску 10 і 11 жніўня цалкам закрыюць для руху транспарту. Выключэнне зробяць толькі для грамадскага і транспарту экстранных службаў. Пра гэта паведамляе агенцтва "Минск-Новости" са спасылкай на дырэктара прадпрыемства "Гардарбуд" Сяргея Панева.

Рух па мосце ў абодвух напрамках будзе перакрыты з 12:00 да 16:00 10 жніўня, а затым з 23:00 да 7:00 пятніцы. Гэта звязана з неабходнасцю правесці дэмантажныя працы.

Нагадаем, пуцеправод з пачатку ліпеня знаходзіцца на капрамонце. Панеў раней казаў, што нарматыўны тэрмін такіх работ — больш за 16 месяцаў, але ў "Гардарбудзе" разлічваюць завяршыць працы хутчэй.

Путепровод между Московской и Чкалова в Минске планируют полностью закрыть
Схема аб'езду пуцеправода па вул. Маскоўская з боку вуліцы Чкалава / minsknews.by
Путепровод между Московской и Чкалова в Минске планируют полностью закрыть
Схема аб'езду пуцеправода з боку праспекта Незалежнасці / minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі