Пуцін абмеркаваў з сілавікамі сітуацыю ў Беларусі

Пуцін абмеркаваў з сілавікамі сітуацыю ў Беларусі

21 жніўня Уладзімір Пуцін абмеркаваў з Саўбезам РФ сітуацыю ў Беларусі. Як паведамляе прэс-служба расійскага прэзідэнта, на нарадзе ён паведаміў "аб сэрыі тэлефонных міжнародных кантактаў, якія адбыліся на гэтым тыдні". З Пуціным размаўлялі пра Беларусь і канцлер Германіі Ангела Меркель, і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Можна меркаваць, што яны не хочуць, каб Расія ўмешвалася ў беларускія справы.

Па выніках пасяджэння Саўбеза РФ заяўлена, што на ім была "акцэнтаваная непрымальнасьць якога заўгодна ўмяшання звонку ў справы Рэспублікі [Беларусь] і безальтэрнатыўнасць урэгулявання ўсіх ўнутрыбеларускіх праблемаў кіраўніцтвам гэтай краіны ў дыялогу з яе грамадзянамі".

Тым часам Аляксандр Лукашэнка больш не выказваецца пра "пагрозу з Усходу", цяпер ён гаворыць толькі пра "праблему з Захаду" — з боку ЕС і ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі