Пуцін абвясціў, што з 12 траўня ў Расіі завяршаецца рэжым непрацоўных дзён
У Расіі з 12 траўня завяршаецца перыяд непрыцоўных дзён, уведзены ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Пра гэта ў сваім тэлезвароце да нацыі заявіў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
"Сёння заканчваецца перыяд непрацоўных дзён. Уведзены 30 сакавіка, ён доўжыўся больш за шэсць тыдняў. Гэтая экстраардынарная мера дазволіла нам запаволіць эпідэмію і выйграць час", — цытуе "Новая газета" словы Пуціна. Пры гэтым ён падкрэсліў, што барацьба з эпідэміяй яшчэ працягваецца.
наступны этап расійскі прэзідэнт назваў змякчэннем рэжыму абмежаванняў. Абмежавальныя меры, удакладніў ён, захаваюцца для людзей, старэйшых за 65 гадоў. Таксама ў Расіі працягнецца забарона на ўсе масавыя мерапрыемствы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.