Пуцін аб'явіў, што ў красавіку расіяне працаваць не будуць
Уладзімір Пуцін аб'явіў, што ў красавіку расіяне працаваць не будуць. Пры гэтым ім захаваюць заробкі. У чацвер расійскі прэзідэнт звярнуўся з чарговым зваротам да грамадзян РФ. Ён паведаміў, што ў залежнасці ад развіцця сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса будзе прымацца рашэнне наконт непрацоўных дзён — іх колькасць могуць скараціць. А паколькі сітуацыя ў рэгіёнах Расіі з каранавірусам розная, Пуцін заявіў, што мясцовыя кіраўнікі могуць самі вызначаць абмежавальныя меры на красавік (яны атрымаюць дадатковыя паўнамоцтвы).
Папярэдні раз Уладзімір Пуцін аб'яўляў у Расіі з-за каранавіруса непрацоўны тыдзень з 30 сакавіка да 5 красавіка. Работнікам таксама было паабяцана захаванне заробку.
Пуцін паведаміў расіянам, што пік каранавіруса яшчэ не пройдзены. Непрацоўны тыдзень, а цяпер і месяц мусяць дапамагчы выйграць час для эфектыўнай барацьбы з COVID-19.
У свеце налічваецца больш за 962 тысячы заражаных каранавірусам, у Расіі — 3,5 тысячы, у Беларусі — 300. Памерлі больш за 49 тысяч, у Расіі — 30 чалавек, у Беларусі — 4 чалавекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.