Пуцін: Дамовіліся пра спыненне агня на Данбасе з 15 лютага (відэа)

Прэзідэнт Расіі пасля перамоваў у Палацы Незалежнасці ў Мінску выйшаў да прэсы і зрабіў шэраг заяваў. Паводле яго слоў, "не самая лепшая ноч у яго жыцці" была ноч у Палацы Незалежнасці. Аднак, "нягледзячы на ўсе складанасці ўдалося дамовіцца пра галоўнае". Праўда, кажа Пуцін, кіеўскія ўлады адмаўляюцца ад прамых кантактаў з прадстаўнікамі самаабвешчаных рэспублік і гэта адна з галоўных праблем.

Уладзімір Пуцін распавёў, што ёсць дамова аб спыненні агню на Данбасе з 0 гадзінаў 15 лютага, аб адводзе цяжкіх узбраенняў украінскіх сілавікоў і фармаванняў рэспублік. Абмяркоўваліся "пытанні з доўгатэрміновым палітычным урэгуляваннем". Гэта і канстытуцыйная рэформа, у якой мусяць быць улічаны правы людзей, якія жывуць на Данбасе. Таксама гаворка ішла пра рашэнне памежных пытанняў, гуманітарныя пытанні, увядзенне ў дзеянне закона аб асаблівым статусе Данбаса.

Прэзідэнт Расіі сказаў, што ёсць дакумент, падпісаны трохбаковай кантактнай групай, другі дакумент "не падпісны" — гэта заява лідараў краін аб падтрымцы працэса мірнага ўрэгулявання.

Онлайн з саміта ў "нармандскім фармаце" ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Дзень першы

Перамовы ў "нармандскім фармаце" – другі дзень (онлайн, фота, відэа)

Флта: УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі