Пуцін — дыктатар (цяпер афіцыйна) — #ІхНоравы

Кароткі агляд сусветных навін

Кароткі агляд сусветных навін / @rubanau_collage

Уладзімір Пуцін стаў дыктатарам. Гэта, здаецца, ні для кога не сакрэт, але цяпер такі тытул ён атрымаў афіцыйна. Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.  
 

ПАСЕ прызнала рэжым Пуціна дыктатурай

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) прызнала Расію дыктатурай і заклікала ўсе дзяржавы Савета Еўропы не прызнаваць легітымнасці кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна пасля завяршэння яго дзейнага тэрміну.

Пра гэта паведамляецца ў Telegram Міністэрства замежных спраў Украіны са спасылкай на кіраўніка ведамства Дзмітрыя Кулебу, які выказаў падзяку ПАСЕ за моцнае галасаванне:

"Я вітаю сённяшнюю рэзалюцыю ПАСЕ, якая прызнае Расію дыктатурай. Больш за 20 гадоў неканстытуцыйнага аднаасобнага кіравання прывялі да злачынстваў у краіне і за яе межамі".

За прыняцце рэзалюцыі прагаласавалі 43 еўрадэпутаты.

Адзначаецца, што працэдура ўнясення змен у канстытуцыю РФ, якія далі магчымасць Пуціну заставацца ва ўладзе да 2036 года, супярэчыла самой канстытуцыі Расіі.
 

Жыццё не зарадзілася на нашай планеце, а было занесенае на Зямлю з космасу

NASA абвясціла пра першыя вынікі аналізу грунту з астэроіда Бену, сабранага на адлегласці 3 млрд кіламетраў ад нашай планеты і дастаўленага на Зямлю амаль тры тыдні таму. Даследаванні хімічнага складу міжзорнага пылу паказалі наяўнасць там вялікай колькасці вугляроду і вады. А гэта азначае, што там не выключаная і прысутнасць арганічных злучэнняў — так званых "будаўнічых блокаў жыцця", з якіх створанае ўсё жывое, уключаючы і нас з вамі, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Пуцін — дыктатар (цяпер афіцыйна) — #ІхНоравы
Міжзорны пыл / arizona.edu

Паводле навукоўцаў з Універсітэта Арызоны, якія праводзілі аналіз, гэтае адкрыццё — ускоснае пацверджанне гіпотэзы, згодна з якой жыццё не зарадзілася на нашай планеце, а было занесенае на Зямлю з космасу.

На падарожжа да астэроіда спатрэбіліся чатыры з лішнім гады. Місія NASA OSIRIS-REХ была запушчаная яшчэ ў верасні 2016 года, а дабрацца да астэроіда і сабраць узоры грунту апарату ўдалося толькі ў кастрычніку 2020-га. Яшчэ тры гады спатрэбілася "Асірысу", каб вярнуцца назад.
 

У Францыі забаранілі антыізраільскія дэманстрацыі

Улады Францыі забаранілі любыя дэманстрацыі ў падтрымку палестынцаў, патлумачыўшы гэтае рашэнне тым, што такія акцыі пагаршаюць грамадскі парадак. Акрамя таго, праз усплёск антысеміцкіх настрояў пасля нападу ХАМАС на Ізраіль да дэпутатаў парламента, звязаных з Ізраілем, прыстаўленая ахова.

Міністр унутраных спраў Жэральд Дарманэн у сваім распараджэнні заявіў, што антыізраільскія выступленні могуць прывесці да парушэння грамадскага парадку. Тым, хто ўсё ж спрабуе арганізаваць такія акцыі, пагражае арышт.

“Мы безумоўна паважаем інтарэсы палестынцаў, Францыя заўсёды выступала за дзве дзяржавы, ізраільскую і палестынскую, але калі гэта дэманстрацыя ў падтрымку ХАМАС, то адказ — не”, — сказаў міністр.

У апошнія дні ў Францыі, як і ў шэрагу іншых еўрапейскіх краін, прайшлі акцыі прапалестынскіх і левых рухаў з асуджэннем Ізраіля. У чацвер у Парыжы адбылася такая дэманстрацыя, нягледзячы на раней уведзеную мэрыяй горада забарону.
 

У ЗША назвалі спонсараў ХАМАС

Самы шчодры спонсар баевікоў ХАМАС — гэта Іран, які даў ім найважнейшыя рэсурсы, неабходныя для здзяйснення тэрактаў. Але не толькі дзякуючы іранскаму боку напаўняецца бюджэт зламыснікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі