Пуцін і Такаеў павіншавалі Лукашэнку

Пуцін і Такаеў павіншавалі Лукашэнку

Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з пераабраннем, паведамляе прэс-служба расійскага прэзідэнта. Ён накіраваў тэлеграму ў Мінск на наступны дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў, яшчэ да абвяшчэння іх афіцыйных вынікаў. "Рэкорд. Столькі разоў [шэсць] Пуцін яшчэ нікога не віншаваў", жартуе "Крамлёўскі пул РІА", які піша, што "нават у Пуціна такога не было [80%]".

Як бачым, на пазіцыю Пуціна не паўплывалі падзеі з затрыманнем 33 расійскіх грамадзян у Беларусі.

Віншавальную тэлеграму ў Мінск накіраваў і прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў.

Як вядома, у Мінску і іншых гарадах краіны прайшлі пратэсты супраць фальсіфікацый выбараў. Былі затрыманыя сотні людзей. Пацярпелыя ёсць і сярод пратэстоўцаў, і сярод сілавікоў. СК распачаў крымінальныя справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі