Пуцін лічыць, што Лукашэнка, "напэўна, можа" перакрыць транзіт газу

 Пуцін лічыць, што Лукашэнка, "напэўна, можа" перакрыць транзіт газу

Аляксандр Лукашэнка не абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным магчымасць перакрыць транзіт расійскага газу ў Еўропу. Пра гэта раскійскі кіраўнік паведаміў у інтэрв'ю, піша ТГ-канал "Вести". 

"Я, шчыра кажучы, упершыню пра гэта чую, таму што я двойчы размаўляў з Аляксандрам Рыгоравічам за апошні час, ён мне ні разу пра гэта не сказаў, нават не намякнуў", — заявіў Пуцін.

Аднак ён не выключыў магчымасць такога кроку з боку Лукашэнкі. "Ну, ён можа, напэўна. Хаця нічога добрага ў гэтым няма", — канстатаваў Пуцін.

Кіраўнік Расіі заявіў, што такое перакрыццё транзіту было б парушэннем кантракту. Ён заявіў, што пагаворыць з Лукашэнкам на гэтую тэму, і выказаў надзею, што да перакрыцця транзіту справа ўсё ж не дойдзе. Па яго словах, гэта не паспрыяла б развіццю адносінаў Расіі з Беларуссю як транзітнай краінай.

На фоне падрыхтоўкі пятага пакета санкцый Еўрасаюза Лукашэнка заявіў, што перакрые транзіт расійскага газу ў Еўропу. "Мы не павінны, абараняючы свой суверэнітэт і незалежнасць, спыняцца — ні перад чым", — заявіў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі