Пуцін: мы не павінны паказваць Украіну ў нявыгадным святле на расійскім ТБ
"Мы не павінны выстаўляць нашага суседа, наш братэрскі народ у нейкім нявыгадным святле", — заявіў Уладзімір Пуцін пра вобраз Украіны на расійскім тэлебачанні. Заява прагучала 4 кастрычніка на пасяджэнні дыскусійнага клуба "Валдай", перадае РІА "Новости".
Украінскі эксперт запытаўся ў Пуціна, ці не наўмысна на расійскіх тэлевізійных каналах Украіну паказваюць у нявыгадным святле. Пуцін адказаў, што так паказваць Украіну няправільна. Разам з тым ён зрабіў удакладненне: "Гаворка можа ісці пра палітыку дзейных уладаў, але ніяк не пра краіну, не пра народ".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.