Пуцін не супраць асацыяцыі Украіны з ЕС, але супраць яе ўступу ў NАТО

Аднак калі б Кіеў уваходзіў у NАТО, то ў гэтым выпадку Расія б выказалася супраць.



Уладзімір Пуцін лічыць, што набліжэнне інфраструктуры вайсковага блока да расійскіх межаў уяўляе для краіны пэўную небяспеку. А вось эканамічныя аб'яднанні не нясуць ніякай небяспекі з гледзішча абароназдольнасці краіны.



Аднак Пуцін нагадаў, што ў Расіі і Украіны адкрыты рынак і абнуленыя стаўкі па экспартна-імпартных тарыфах. Калі Кіеў адкрые "сваю браму" ў ЕС і абнуліць гэтыя ж таварныя групы, то расійскі бок не можа пакінуць ранейшы парадак, адзначае interfax.by. Пуцін дадаў, што Расія абавязана абараніць сваю эканоміку і толькі ў гэтым палягае пазіцыя краіны.



Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі