Пуцін не змог адчыніць дзверы падчас сустрэчы з прэзідэнтам Аўстрыі (відэа)
Уладзімір Пуцін не змог адчыніць дзверы падчас сустрэчы з прэзідэнтам Аўстрыі Александэрам Ван дэр Бэленам. Яны былі зачыненыя, і экскурсія нечакана спынілася. Спатрэбілася крыху часу на пошук ключоў. Кур'ёзны інцыдэнт адбыўся ў санаторыі "Русь" у Краснадарскім краі. Відэа з'явілася ў Twitter.
У траўні гэта ўжо другое здарэнне, якое адбылося з прэзідэнтам Расіі ў Краснадарскім краі. Нядаўна ў Сочы пасля хакейнага матчу, у якім удзельнічаў Уладзімір Пуцін, ён не заўважыў на лёдзе чырвоны дыванок і ўпаў.
И на пути Путина попадаются закрытые двери: Президент России, президент Австрии и оказия в санатории «Русь» pic.twitter.com/3cxdV5VHv3
— Дмитрий Смирнов (@dimsmirnov175) 19 мая 2019 г.