Пуцін падпісаў дамову аб Еўразійскім саюзе, чакае Лукашэнку

"Сёння мною падпісаны федэральны закон аб ратыфікацыі дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Гэта значны этап у нашай працы па інтэграцыі з нашымі бліжэйшымі партнёрамі і саюзнікамі", — цытуе словы Уладзіміра Пуціна РІА "Новости".

Нагадаем, дамова была падпісаная ў траўні ў Астане кіраўнікамі Беларусі, Казахстана і Расіі. Дакумент фіксуе дамоўленасці гэтых краін "аб пераходзе да наступнай стадыі інтэграцыі пасля Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы". Расійскі бок падкрэслівае, што "завяршаецца фармаванне найбуйнейшага агульнага рынку на прасторах СНД у 170 мільёнаў чалавек, які стане новым магутным цэнтрам эканамічнага развіцця".

Штаб-кватэра Еўразійскай камісіі будзе знаходзіцца ў Маскве, а суд — у Мінску.

Дамова аб Еўразійскім эканамічным саюзе пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2015 года. Масква чакае, што Беларусь і Казахстан у бліжэйшыя дні таксама яе ратыфікуюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі