Пуцін: пік эпідэміі каранавіруса яшчэ не пройдзены
Пік эпідэміі каранавіруса яшчэ не пройдзены. Такую заяву ў аўторак зрабіў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Ён правёў нараду ў фармаце відэаканферэнцыі з экспертамі па сітуацыі з каранавірусам у Расіі. Пуцін заклікаў вучыцца на чужых памылках і не паўтараць іх.
"Мы цяпер усе вірусолагамі, як мне здаецца, сталі, уся краіна вірусолагі, — цытуе словы прэзідэнта Расіі яго прэс-служба. — Але меркаванне сапраўдных спецыялістаў вельмі важнае".
Уладзімір Пуцін хоча, каб дзеянні ўладаў былі "адпаведныя пагрозе і адэкватныя сітуацыі".
У Расіі налічваецца 7,5 тысячы заражаных каранавірусам, 58 чалавек памерлі. У РФ праведзена амаль 800 тысяч тэстаў. Красавік у Расіі раней быў аб'яўлены непрацоўным.
Путина заинтересовало, как можно обнаружить коронавирус у того, у кого нет симптомов pic.twitter.com/D93b9oowFb
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) April 7, 2020
Путин задумался о сокращении нерабочих дней в России. pic.twitter.com/36gCXI3dSZ
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) April 7, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.