Пуцін расказаў аб працы прэзідэнта: "Адно задавальненне"

Пуцін расказаў аб працы прэзідэнта: "Адно задавальненне"

Быць прэзідэнтам — гэта не праца, а лёс. Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў на сустрэчы з прадстаўніцамі грамадскасці ў Іванаўскай вобласці 6 сакавіка.

"Мая праца палягае, у тым ліку, у сённяшняй нашай сустрэчы. Хіба можна ад гэтага стаміцца? Адно задавальненне", — перадае словы расійскага прэзідэнта РІА "Новости". 

Таксама Пуцін заявіў, што ўспрымае прэзідэнцкую пасаду не як працу: "Вы ведаеце, любы чалавек, калі б ён апынуўся ў маім становішчы, упэўнены, успрымае гэта не проста як працу, а як лёс, таму я да гэтага так і стаўлюся".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі