Пуцін: у Парашэнкі поўны правал, паглядзім на першыя крокі Зяленскага (відэа)
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пракаментаваў вынікі прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне. Зрабіў ён гэта, адказваючы на пытанне на прэс-канферэнцыі ва Уладзівастоку (перад гэтым у Пуціна была сустрэча з лідарам КНДР). У яго пацікавіліся, як ён ацэньвае вынікі прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне і як могуць складвацца расійска-украінскія адносіны пры новым прэзідэнце.
"Гэтага я не ведаю, — кажа расійскі прэзідэнт. — Гэта будзе залежыць ад той палітыкі, якую будзе праводзіць новае палітычнае кіраўніцтва Украіны. Мы хочам, гатовыя да таго, каб аднаўляць адносіны ў поўным аб'ёме. Але мы не можам гэта рабіць у аднабаковым парадку.
Ацэньваць... Ну што тут ацэньваць. Гэта поўны правал палітыкі [Пятра] Парашэнкі. Поўны, абсалютны. І я ўпэўнены, што новыя ўлады, яны не могуць гэта не разумець. Яны выдатна гэта разумеюць. Паглядзім хаця б на першыя крокі [новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага]. Разумець — гэта адно, а выбудаваць рэалістычную палітыку, якая адпавядае інтарэсам свайго народа, гэта другое".
Таксама былі і іншыя пытанні на ўкраінскую тэматыку. Між іншым, Уладзімір Пуцін параўнаў выдачу расійскіх пашпартоў жыхарам самаабвешчаных рэспублік "ДНР" і "ЛНР" з... картай паляка.