Пуцін усё ж згуртаваў брацкія народы. Нянавісцю да вайны. Рэпартаж з мітынгу

Мітынг у Варшаве / Еўрарадыё
Мітынг у Варшаве / Еўрарадыё

Унутры амбасады Беларусі ў Варшаве сёння нікога не было. Эмігранты маглі б прагаласаваць тут за/супраць змен у Канстытуцыю, але беларускія ўлады вырашылі не даваць ім такой магчымасці.

Тэрыторыяй жа, якая прымыкае да амбасады, беларускія ўлады не распараджаюцца. Таму сёння тут адбыўся мітынг, які хочаш-не хочаш, а адродзіць успаміны пра пратэсты 2020 года.

 

Путин всё же сплотил братские народы. Ненавистью к войне. Репортаж с митинга
Мітынг у Варшаве / Еўрарадыё

Акцыю планавалася прымеркаваць да рэферэндуму. Але атрымаўся не палітычны пратэст, а антываенны мітынг пад жоўта-блакітным і бел-чырвона-белымі сцягамі. Уладзімір Пуцін, як і хацеў, аб'яднаў брацкія народы — нянавісцю да вайны.

 

“Дзеці, прабачце, час ваенны”

Слоганы, які сёння крычалі ля амбасады, часам пачыналіся з нясмелага прабачэння:

Дзеці, прабачце. Вы жывяце ў ваенны час, — папярэджвалі дарослыя. Самая, мабыць, дапушчальная для друку крычалка гучала так: "Пуцін, Лукашэнка, ідзіце ўслед за рускім караблём!”

 

Путин всё же сплотил братские народы. Ненавистью к войне. Репортаж с митинга
Мітынг у Варшаве / Еўрарадыё

— Мама, а навошта мы крычым пад амбасадай, калі там нікога няма? — цікавілася адна з юных удзельніц мітынгу.

— А яны ўсё запішуць, а потым паглядзяць. Можа, нават перададуць, куды трэба. У КДБ.

Ці то часы, ці то Польшча — нешта з гэтага беларусаў змяніла. Газон ля амбасады ніхто не пашкадаваў.

 

Путин всё же сплотил братские народы. Ненавистью к войне. Репортаж с митинга
Мітынг у Варшаве / Еўрарадыё

Сэлфі з Латушкам і гімн Украіны

Яшчэ да афіцыйнага пачатку акцыі ля амбасады Беларусі ўжо стаялі дзясяткі людзей. Праз дзве гадзіны да пачатку акцыі дзясяткі ператварыліся ў сотні. Акрамя традыцыйных для беларускіх акцый песень гучаў і гімн Украіны.

Хтосьці з тых, хто прыйшоў да амбасады, плакаў, расказваючы пра асабістыя сувязі з Украінай. Хтосьці браў слова і ў мікрафон тлумачыў, што ў ваенны час не можа быць страху перад затрыманнямі — і заклікаў беларусаў у Беларусі выйсці і сказаць "не" вайне.

 

Путин всё же сплотил братские народы. Ненавистью к войне. Репортаж с митинга
Мітынг у Варшаве / Еўрарадыё

Хтосьці рабіў сэлфі з Паўлам Латушкам, які, у сваю чаргу, заклікаў выйсці і сказаць "не вайне". А хтосьці браў слова і заклікаў не ствараць сабе лідараў, а новую Беларусь будаваць пад слоганамі “Свабода, роўнасць, самакіраванне!”

 

Путин всё же сплотил братские народы. Ненавистью к войне. Репортаж с митинга
Мітынг у Варшаве / Еўрарадыё

Большасць не хавала тэлефоны ў кішэню і рэгулярна абнаўляла стужку навін — назірала за беларусамі, якія ўсё ж выйшлі на вуліцы Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі