Пунтус: У мазырскай "Славіі" застаўся толькі адзін футбаліст

Нагадаем, раней Юрый Пунтус быў галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ, нацыянальнай зборнай Беларусі, сталічнага МТЗ-РІПА, брэсцкага "Дынама" і "Смалявічаў". Апошні клуб ён у 2012-м вывеў у першую лігу, але ў канцы кастрычніка 2013-га Пунтус пайшоў у адстаўку.



У інтэрв'ю "Прессболу" трэнер прызнаўся, што ў яго не было шмат варыянтаў з працаўладкаваннем.



"Зараз у камандзе фактычна застаўся толькі адзін гулец — Дзяніс Кавалеўскі, — расказвае Юрый Пунтус. — Ён на просьбу кіраўніцтва футбольнага клуба "Мінск" знаходзіцца там на праглядзе. Калі падпіша з "гараджанамі" працоўную дамову, "Славія" атрымае за яго пэўную кампенсацыю. У астатніх футбалістаў кантракты скончыліся, а група легіянераў з Украіны, Літвы і Сербіі цяпер не мае права гуляць за "Славію", паколькі рэгламент першай лігі гэтага не прадугледжвае. Таму сёння я прыступіў да камплектавання каманды".
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі