Пяціборцаў Беларусі і Расіі адхілілі ад чэмпіянатаў свету і Еўропы
Пяціборцы з Беларусі і Расіі адхіленыя ад удзелу ў чэмпіянатах свету і Еўропы. Адпаведнае рашэнне прыняў Міжнародны саюз сучаснага пяцібор'я, паведамляе Беларускі фонд спартовай салідарнасці.
Акармя таго, беларускія спартоўцы будуць адхіленыя ад усіх афіцыйных міжнародных спаборніцтваў пад эгідай UIPM і ЕАМР.
З адпаведнай ініцыятывай у міжнародныя структуры звярнулася Федэрацыя сучаснага пяцібор'я Украіны.
"Зрэшты, прадстаўнікі краін-агрэсараў да гэтага часу займаюць кіраўнічыя пасады ў структуры UIPM і EAMP. Нашы заклікі, крокі іншых міжнародных спартыўных арганізацый пакуль на гэтую сітуацыю не паўплывалі. Працуем над гэтым", — дадаў міністр моладзі і спорту Украіны Вадзім Гутцайт.
Сучаснае пяцібор'е ўключае верхавую язду, фехтаванне, стральбу, плаванне, бег па перасечанай мясцовасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.