П'яная загадчыца фермы пасля звальнення ўгнала службовую "Ніву"
Загадчыца малочна-таварнай фермы ў Іўеўскім раёне Гродзеншчыны ўгнала службовы аўтамабіль. Здарэнне адбылося 19 лютага, паведамляе uvd.grodno.by.
38-гадовая жанчына зранку ў аўторак з'явілася на працу п'янай. За гэта яе звольнілі. Незадаволеная такім рашэннем жанчына ўгнала з тэрыторыі фермы службовую "Ніву".
Спыніць былую начальніцу ніхто з работнікаў не змог. Віляючы з боку ў бок, аўтамабіль выехаў на дарогу, аднак літаральна праз пару кіламетраў з'ехаў у кювет і перакуліўся. На дапамогу жанчыне прыйшлі яе былыя падначаленыя.
Кіроўца траўмаў не атрымала, а вось машына была даволі моцна пашкоджаная.
Цяпер на былую загадчыцы фермы пачалі крымінальную справу за ўгон.
uvd.grodno.by