П'яны ліцэіст пашкодзіў больш за 12 аўтамабіляў у Мінску

Разбітае шкло аўтамабіля / Ілюстрацыйны здымак
Разбітае шкло аўтамабіля / Ілюстрацыйны здымак

Малады мінчанін у стане алкагольнага ап'янення пашкодзіў больш за 12 аўтамабіляў, паведамляе сталічная міліцыя.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю раніцай на вуліцы Ясеніна, дзе праходзіць сельскагаспадарчы кірмаш. Малады чалавек адарваў ад каркаса гандлёвай палаткі металічную трубу і нанёс ёю ўдары па прыпаркаваным аўтамабілям.

Відавочцы затрымалі хулігана і перадалі яго праваахоўнікам.

Паводле інфармацыі МУС, затрыманы пашкодзіў гандлёвую палатку, халадзільную вітрыну і звыш 12 аўтамабіляў — заявы ад пацярпелых працягваюць паступаць.

17-гадовы юнак вучыцца ў сталічным прафесійным ліцэі. Да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ён раней не прыцягваўся. Свае паводзіны мінчанін патлумачыў тым, што напярэдадні выпіў шмат алкаголю.

Аўтамабілі, якія разбіў п'яны мінчанін / vk.com/tipichnyminsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі