П'яны жыхар Барысаўскага раёна адрэзаў сабаку вушы, яго будуць судзіць
Мужчына сказаў, што "хацеў палегчыць боль жывёле"
П'яны жыхар Барысаўскага раёна адрэзаў сабаку вушы. Па факце жорсткага абыходжання з жывёлай распачалі крымінальную справу.
Як паведамляе міліцыя Мінскай вобласці, 29-гадовы мужчына быў у гасцях у цешчы. Там жа знаходзіўся згаданы сабака. Падазраваны ўзяў яго на рукі і з дапамогай кухоннага нажа адрэзаў два вуха. Свой учынак ён патлумачыў тым, што такім чынам "хацеў палегчыць боль жывёле", бо ў сабакі гнілі вушы.
Праз некалькі дзён у міліцыю пра пабачаны здзек над жывёлай паведаміла сваячка мужчыны. Яму пагражаюць грамадскія працы ці штраф, а таксама папраўчыя працы на тэрмін да 1 года ці арышт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.