Пяскоў: Беларусь і Расія абмяркоўваюць дарожныя карты і этапы інтэграцыі
Беларусь і Расія абмяркоўваюць дарожныя карты і этапы інтэграцыі. Пра гэта 9 ліпеня заявіў журналістам Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар расійскага прэзідэнта. "Ёсць пэўная паслядоўнасць дзеянняў і ёсць пэўны набор дарожных карт, які ўжо даўно прапрацоўваецца", — цытуе яго словы ТАСС.
Пяскоў нагадаў, што ў саюзнай дамове Беларусі і Расіі пазначана "пэўная паслядоўнасць і этапнасць дзеянняў па інтэграцыі". Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна падкрэсліў, што інтэграцыйныя тэмы "знаходзяцца і знаходзіліся на парадку дня", яны "абмяркоўваюцца на самым розным узроўні".
Тэму інтэграцыі закранулі падчас нядаўняй сустрэчы пад Ржэвам Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, але падрабязнасці невядомыя.
И вновь белорусский лидер недоволен.
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) June 30, 2020
«Вместе? А я -то думал, каждому по дереву» pic.twitter.com/Ef1Rj1Twet
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.