Пяскоў: Лукашэнка і Пуцін гаварылі на інтэграцыйныя тэмы
Прэс-сакратар расійскага прызідэнта Дзмітрый Пяскоў расказаў пра нядаўнія перамовы пад Ржэвам кіраўнікоў Беларусі і Расіі. 30 чэрвеня яны там адкрывалі мемарыял савецкаму салдату, а пасля паразмаўлялі. Каментар пра гэтую сустрэчу ТАСС Наталлі Эйсмант, прэс-сакратара беларускага кіраўніка быў наступны: "Улічваючы сітуацыю, прэзідэнты ў рабочым парадку абмеркавалі ўсе пытанні, якія трэба было закрануць".
Пяскоў сказаў крыху больш. Паводле яго слоў, адбыўся "абмен думкамі".
"Кароткія зносіны адбыліся, абмеркавалі і двухбаковыя адносіны, і інтэграцыйныя тэмы, і ў цэлым абмяняліся думкамі аб міжнародных справах", — цытуе словы прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна ria.ru.
Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што збіраўся паскардзіцца Пуціну на інфармацыйную кампанію з Расіі на беларускае кіраўніцтва напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.
Путин и Лукашенко пообщались, но о чем и как прошла эта беседа, пока не сообщается. pic.twitter.com/ComDAiM22Z
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) June 30, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.