Пяскоў распавёў пра "унікальныя" адносіны Лукашэнкі і Пуціна
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка / "Эхо Кавказа"
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў расказаў аб "унікальных" адносінах Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
"Аляксандр Рыгоравіч знаходзіцца ў абсалютна ўнікальных адносінах з нашым прэзідэнтам", — заявіў прадстаўнік Крамля.
Паводле яго слоў, абодва кіраўнікі разумеюць сутнасць таго, што адбываецца ў іх краінах і ў свеце "як ніхто іншы".
"Я ўпэўнены, што за тое, што зараз адбываецца ва Украіне, у Аляксандра Рыгоравіча сэрца баліць не менш, чым ва Уладзіміра Уладзіміравіча", — мяркуе Пяскоў. Паводле яго слоў, нягледзячы на "рознагалоссі", Пуцін і Лукашэнка вядуць "сяброўскі дыялог", хоць часам "кажуць <...> вельмі жорстка, таму што яны вельмі жорстка адстойваюць інтарэсы сваіх краін", — патлумачыў прэс-сакратар.
Аб надзвычайнай блізкасці дзвюх краін нядаўна расказаў і новы амбасадар Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.