Пяты Mеn’s Fest збірае людзей з вуліцы без жорсткіх музычных густаў

Фестываль Mеn’s Fest 2013 пачаў называць удзельнікаў. 12 кастрычніка ў брэсцкім клубе “Сфера” выступяць Akute і Паліна Рэспубліка, музыка якіх акрэслівае стылістычныя рамкі сёлетняга фестывалю.


“Гэтым разам я паспрабую прывезці няцяжкія гурты, — дзеліцца планамі арганізатар Зміцер Назараў. — Планую прыцягнуць людзей, у якіх не вызначаныя пэўныя музычныя межы, няма жорсткіх стылістычных густаў. Калі казаць папсова, то прыцягнуць людзей з вуліцы, каб паказаць ім што сабой уяўляе беларуская музыка!”


У перарывах паміж асноўнымі гуртамі плануецца невялічкі джэм з рознымі брэсцкімі музыкамі. Цяпер на старонцы фестывалю “Вконтакте” ідзе галасаванне за вартых гэтай ролі гітарыста, бубнача, басіста. Пазней да спіса далучацца і іншыя інструменталісты.


Замежным наведвальнікам Mеn’s Fest 2013 арганізатары прапануюць 50% зніжкі на ўваходны квіток. Тыя ж, у каго на фестывальным тыдні Дзень нараджэння, прапускаюцца ўвогуле бясплатна.


Для астатніх першыя 50 квіткоў каштуюць 60 тыс. руб., да 11.10.2013 — 80 тыс. руб., у дзень канцэрта — 90 тыс. руб.


Даведкі: +375(29)7273097, +375(29)3139860

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі