Рабочага ў Фаніпалі засыпала пры пракладцы каналізацыі
23 лютага ў 16:41 ратавальнікам паведамілі, што ў Фаніпалі зямлёй засыпала чалавека, перадае прэс-служба МНС.
Абвал грунту адбыўся пры земляных работах па пракладцы лініі каналізацыі. У траншэі на глыбіні 3 метры быў часткова засыпаны зямлёй 49-гадовы мужчына.
Яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС відавочцы выцягнулі мужчыну з-пад абвалу.
Ратавальнікі пры дапамозе медыцынскіх насілак паднялі мужчыну на паверхню і перадалі брыгадзе хуткай меддапамогі. Мужчыну шпіталізавалі ў лякарню.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.