Рабочаму, які зняў відэа пра МАЗ, пагражаюць крымінальнай справай
Відэадзённікі працаўніка прадпрыемства, якія з'явіліся ў інтэрнэце, атрымалі вялікі рэзананс.
У інтэрв'ю сайту onliner.by, Руслан Мірзоеў кажа, што ён яшчэ працуе на Мінскім аўтамабільным заводзе, аднак ў службе аховы прадпрыемства яго "папрасілі выдаліць гэтае відэа". Пры гэтым папярэдзілі пра крымінальную адказнасць, да якой яго, нібыта, могуць прыцягнуць, калі "героі" відэадзённікаў пачнуць пісаць заявы пра "паклёп".
Відэа рабочы выдаліў. Ён не шкадуе пра тое, што зрабіў. Мірзоеў кажа, што на відэа ён "проста расказаў, нічога не перабольшваючы, як усё адбываецца".
Асцярожна: на відэа ненарматыўная лексіка!