Работнік сельгаспрадпрыемства на Гомельшчыне скраў сем тон цыбулі

Супрацоўнікі міліцыі Гомельскага раёна затрымалі 31-гадовага работніка аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.

Як паведамляе сайт міліцыі, падчас уборачнай работнікі калгасаў і саўгасаў дзяжураць на палях, каб пільнаваць маёмасць. Адзін з рабочых заўважыў, як уначы трактар загрузіўся свежасабранай цыбуляй і паехаў не на выгрузку ўраджаю, а ў суседнюю вёску. Работнік прасачыў, што трактарыст выгрузіў ураджай на адным з прыватных падворкаў. Пра гэта ён паведаміў кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства.

Міліцыянты хутка затрымалі падазраванага. Высветлілася, што гэта 31-гадовы жыхар суседняй дзяржавы, які мае від на жыхарства ў Беларусі. Цыбулю ён выгрузіў у двары свайго сваяка.

Цяпер больш за 7 тон скрадзенай цыбулі канфіскавалі, зламысніка затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу за крадзеж.

Фота: nakhodka.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі