Работнікі ў Беларусі змогуць браць дадатковы выхадны для медагляду
Аб планах даць работнікам дадатковы выхадны распавяла міністр працы Ірына Касцевіч / TUT.BY
Работнікі ў Беларусі змогуць браць дадатковы выхадны на праходжанне медагляду. Прычым гэты выхадны будзе аплачвацца. Адпаведную норму хочуць замацаваць у заканадаўстве, распавяла ў эфіры Беларускага тэлебачання міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.
"Цяпер абмяркоўваем магчымасць уключэння такой нормы, па якой работніку даваўся б адзін аплачаны дзень на праходжанне дыспансерызацыі", — сказала Касцевіч.
Гэта рашэнне было прадыктавана, па яе словах, вялікім разрывам у працягласці жыцця паміж мужчынамі і жанчынамі. Такім чынам, відавочна, мужчын хочуць прастымуляваць больш уважліва ставіцца да свайго здароўя.
Ужо ў верасні папраўкі плануюць унесці на разгляд ва ўрад, а да канца года — перадаць у парламент. Па словах Касцевіч, браць выхадны, які будзе аплачвацца, для медагляду можна будзе ўжо са студзеня 2023 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.