Рада ў выгнанні: ці атрымаецца знішчыць Каардынацыйную раду?
Большасць сябраў прэзідыума Каардынайцыйнай рады — за кратамі ці за мяжой. Спроба “выпхнуць” з краіны Марыю Калеснікаву была арганізаваная раніцай 8 верасня. Такім чынам, на волі застаюцца толькі два сябры прэзідыума КР — юрыст Максім Знак і нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.
Ці прывядуць дзеянні, скіраваныя супраць сябраў прэзідыума, да паралізацыі дзейнасці Каардынайцыйнай рады? Які вынік маюць шматлікія сустрэчы Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі? Ці не паўторыць Каардынацыйная рада лёс Рады БНР?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае давераная асоба Святланы Ціханоўскай, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Вольга Кавалькова.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.