Радыкалізацыя пратэсту: хто радыкалізуецца і навошта?
Улады перайшлі ў атаку на ўсіх нязгодных з тым, што адбываецца ў краіне, па ўсіх франтах. Пачынаючы ад узмацнення жорсткасці разгону вулічных акцый і працягваючы ціскам на… двары і мікрараёны. Дайшло да таго, што людзям адключаюць ваду і ацяпленне ў кватэрах і распачалі сапраўднае паляванне на нацыянальную сімволіку, якую беларусы вывешваюць у вокнах сваіх кватэр.
Ці сапраўды адбываецца “радыкалізацыя пратэстаў”, пра якую з усіх дзяржаўных прасаў расказваюць чыноўнікі? У чым прычына жорсткасці сілавікоў? Разважае кіраўнік аналітычнага праекта Belarus security blog Андрэй Паротнікаў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.