Радыкальныя ісламісты хацелі забіць каралеву Элізабэт ІІ

Радикальные исламисты планировали напасть на Елизавету II в Альберт-холле

Чацвёра падазраваных ужо арыштаваныя, паведамляюць замежныя СМІ.

У рамках урачыстасцяў з нагоды Дня памяці ў Альберт-холе запланаваны фестываль Каралеўскага брытанскага легіёну. Тэрарысты хацелі зарэзаць Элізабэт ІІ нажом.

Сама каралева і прэм’ер-міністр Дэвід Кэмеран ведалі пра падрыхтоўку замаху. Тым не менш Бакінгемскі палац вырашыў не адмяняць удзелу каралевы ў афіцыйных мерапрыемствах, якія адбудуцца ў бліжэйшы час.

Скотлэнд-ярд пакуль не пацвярджае інфармацыю, што рыхтаваўся замах. У заяве ведамства адзначаецца, што ў рамках расследавання працягваюцца ператрусы і допыты.

Чацвёра маладых людзей ва ўзроце ад 19 да 27 гадоў былі затрыманыя ў ноч на пятніцу ў Лондане. У аперацыі ўдзельнічалі байцы контртэрарыстычнага падраздзялення і агенты спецслужбаў.

Апошні замах на Элізабэт ІІ быў у чэрвені 1981 году. Каралева тады не пацярпела.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі