Радыё "Свабода": у пятым пакеце ЕС не будзе эканамічных санкцый
Пяты пакет санкцый Еўрасаюза, як чакаецца, не будзе ўключаць эканамічныя захады супраць афіцыйнага Мінска. Пра гэта перадае з Бруселя карэспандэнт Радыё "Свабода" Рыкард Юзвяк, які пагаварыў з некалькімі крыніцамі, блізкімі да перамоваў.
У новы пакет могуць трапіць толькі мэтавыя санкцыі супраць чыноўнікаў і сілавікоў.
Аднак можа быць створаны чорны спіс авіякампаній, "якія дастаўляюць мігрантаў" у Беларусь.
Як паведамлялася раней, пяты пакет санкцый ЕС можа быць абвешчаны ўжо на наступным тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.